Ганна Крысціна Радзівіл

Ганна Крысціна Радзівіл (нар. 18 жніўня 1960, Нью-Ёрк) — княгіня.

Ганна Крысціна Радзівіл
англ.: Anna Christina Radziwill
Нараджэнне 18 жніўня 1960(1960-08-18)[1][2] (63 гады)
Бацька Станіслаў Альбрэхт Радзівіл[d][3][4]
Маці Лі Радзівіл[d][3]
Муж Актавіа Арансіа[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць вырабнік

Паходзіць з княжацкага роду Радзівілаў. Дачка Лі Радзівіл і князя Станіслава Радзівіла. Яе цётка з боку маці Жаклін Кенэдзі Анасіс.

Ахрышчаная ў чэрвені 1961 года ва Вэстмінстэрскім абацтве ў Лондане ў прысутнасці, сярод іншых, яе дзядзькі і хроснага бацькі прэзідэнта Джона Кенэдзі і яе вядомай цёткі.

Ганна Радзівіл з'яўляецца малодшай сястрой амерыканскага журналіста і прадзюсара Антонія Радзівіла. У 1999 годзе выйшла замуж за Атавіа Аранцыа, прафесара медыцыны Калумбійскага ўніверсітэта. Пара развялася ў 2005 годзе.

Жыве ў Нью-Ёрку, дзе, як і яе маці, прысвячае сябе мастацтву. Даводзілася прыёмнай дачкой рэжысёру Герберту Росу, з якім яе маці была ў шлюбе з 1988 да 1999 года. Працавала як асістэнт постпрадукцыі ў фільме «У сапраўдным святле».

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.
  2. Lundy D. R. Princess Anna Christina Radziwill // The Peerage
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць