Ганна Мікалаеўна Атрошчанка
Ганна Мікалаеўна Атрошчанка (нар. 20 жніўня 1949, пас. Чырвоны Рог, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская пісьменніца і журналістка.
Ганна Мікалаеўна Атрошчанка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, пісьменніца |
Мова твораў | руская і беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 20 жніўня 1949 года ў пасёлку Чырвоны Рог Добрушскага раёна. Маленства праходзіла ў вёсцы Перарост у роднай бабулі Марыі Максімаўны.
Працавала на будоўлі, на Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў, потым у рэдакцыях гарадскіх газет: «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советский район», шматтыражцы «Сельмашавец». Працавала карэспандэнтам, адказным сакратаром газеты, намеснікам галоўнага рэдактара[1].
Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] і Беларускага саюза журналістаў[1], Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў.
Творчасць
правіцьПіша на беларускай і рускай мовах[1]. Актыўна друкавалася ў мясцовых і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Аўтар 20-ці зборнікаў паэзіі і прозы, якія пабачылі свет у розныя гады. Гэта: «Асеннія мары», «Сустрэча», «Жытнёвыя каласы», «Чырвоны Рог», «Арыёза жыцця», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Лавровишня», «Ветрагон»[1], кніжкі для дзяцей «Дома і салома ядома»[1], «Казачны ласунак», «Падарунак» і іншыя.
Многія вершы Ганны Атрошчанкі перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы, гучалі па рэспубліканскаму і абласному радыё[1]. Мясцовыя кампазітары напісалі на яе вершы рамансы і песні, якія выконваюцца на розных гарадскіх і святочных мерапрыемствах.
Узнагароды
правіцьУ 1996 годзе была пераможцай конкурсу, які праводзіў часопіс «Вожык», а ў 2007 годзе стала дыпламантам літаратурнага конкурсу, арганізаванага часопісам «Алеся». За ўдзел у абласным літаратурным конкурсе ў 2009 годзе «Пад мірным небам — 65 вёсен», узнагароджана заахвочвальным дыпломам, адзначана падзячным лістом за паэтычны зборнік «Арыёза жыцця»[3]. Лаўрэатка і дыпламантка міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў. За плённую працу на літаратурнай ніве ўзнагароджаная юбілейным нагрудным знакам «За ўклад у станаўленне і развіццё аддзялення», памятным медалём «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру» і памятным медалём за ўдзел ва Усерасійскім штогадовым конкурсе «Героі Вялікай Перамогі».
Зноскі
- ↑ а б в г д е Проект "Музей автографа" » Сеть публичных библиотек города Гомеля . gorbibl.gomel.by. Праверана 13 студзеня 2024.
- ↑ Олейник Александр Людвигович — Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" (руск.) . pismennik.by. Праверана 12 студзеня 2024.
- ↑ Атрошчанка Ганна Мікалаеўна . Гомельская гарадская бібліятэка (17 верасня 2011). Праверана 4 красавіка 2014.