Гарадзецкі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Гарадзецкі бой — бой паміж 425-м партызанскім палком і карным атрадам гітлераўцаў у вёсцы Гарадзец Быхаўскага раёна 30 лістапада 1943 года.

Гарадзецкі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Гарадзецкі бой
Гарадзецкі бой
Дата 30 лістапада 1943
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 1-ы батальён 425-а партызанскага палка Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі
Страты
5 забітых і параненых 66

Камандаванню партызанскага палка стала вядома, што карнікі занялі вёску Гарадзец, жыхароў гэтай і суседніх вёсак (больш за 70 жанчын, старых і дзяцей) зачынілі ў трох хлявах і збіраліся падпаліць іх 1 снежня 1943 года. У раён вёскі Гарадзец у 18 гадзін 30 лістапада 1943 года была паслана разведка, следам за ёй 50 байцоў 1-га батальёна палка на чале з П. М. Цагельнікавым зрабілі 12-кіламетровы марш да паўднёвай ускраіны Гарадзецкага лесу, дзе ў 23 гадзіны камандаванне батальёна атрымала ад разведчыкаў даныя пра колькасць, размяшчэнне і ўзбраенне гарнізона.

Былі выстаўлены засады на дарогах з боку горада Быхаў і вёскі Залатва Быхаўскага раёна. Дзве штурмавыя партызанскія групы адкрылі кулямётны агонь і закідалі гранатамі будынкі, дзе заселі карнікі. Другая частка партызан, якая трыма групамі вызваліла зачыненых у 3 хлявах жыхароў, сустрэла супраціўленне ворага і была контратакавана. Завязалася рукапашная схватка, зыход якой вырашыў падаспеўшы рэзервовы ўзвод партызан. 66 з 70 карнікаў былі знішчаны, мясцовыя жыхары выратаваны. Партызаны страцілі 5 чалавек забітымі і параненымі.

Літаратура

правіць
  • Пасэ, У. С. Гарадзецкі бой 1943 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 152. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.