Гарадзецкі сельсавет (Краснапольскі раён)
Гарадзе́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарадзецкая.
Гарадзецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Краснапольскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзецкая |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 19 студзеня 1960 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 6 красавіка 1973 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мядзвёдаўскага сельсавета[1].
19 студзеня 1960 года цэнтр Мядзвёдаўскага сельсавета перанесены ў вёску Гарадзецкая, сельсавет перайменаваны ў Гарадзецкі[2]. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сідараўка, сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 5.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.