Сідараўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сі́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сідараўка.

Сідараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Краснапольскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сідараўка
Дата ўтварэння 6 красавіка 1973
Насельніцтва (2019) 1 018
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

6 красавіка 1973 года цэнтр Гарадзецкага сельсавета Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР перанесены ў вёску Сідараўка, сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі[1]. 31 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наваельненскага сельсавета. У 2006 годзе скасавана вёска Крывяліцк.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1300 чалавек[2], з іх 97,9 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1018 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.