Гарадзішча (Хіславіцкі раён)

Гарадзішча[1] (руск.: Городище) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гарадзішчанскага сельскага паселішча.

Вёска
Гарадзішча
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 391 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48140
Паштовыя індэксы
216634 і 216648
Код АКАТП
Гарадзішча на карце Расіі ±
Гарадзішча (Хіславіцкі раён) (Расія)
Гарадзішча (Хіславіцкі раён)
Гарадзішча (Хіславіцкі раён) (Смаленская вобласць)
Гарадзішча (Хіславіцкі раён)

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Гарадзішча не вярнулі БССР[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

У склад Гарадзішча былі ўключаны вёскі Галееўка, Ясенаўка, Зімніцы, Пячышча, ПМК.

Славутасці правіць

  • Гарадзішча днепра-дзвінскіх плямёнаў 1 тысячагоддзя да н.э. на ўсход ад вёскі на беразе ручая.

Вядомыя асобы правіць

У вёсцы Зімніцы (зараз частка Гарадзішча) нарадзілася Зінаіда Іванаўна Ташчэвікава — Герой Сацыялістычнай Працы.

Зноскі