Гаральд Холт
Гаральд Эдвард Холт (5 жніўня 1908 — 17 снежня 1967) — аўстралійскі палітык, сямнаццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.
Гаральд Эдвард Холт Harold Edward Holt | |||
| |||
---|---|---|---|
26 студзеня 1966 — 19 снежня 1967 | |||
Манарх | Елізавета II | ||
Папярэднік | Роберт Мензіс | ||
Пераемнік | Джон Мак-Івен | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||
Нараджэнне | 5 жніўня 1908 | ||
Смерць | 17 снежня 1967 (59 гадоў) | ||
Жонка | Zara Bate[d] | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Гаральд Холт нарадзіўся ў сям'і школьных настаўнікаў. Бацькі развяліся, калі яму было 10 гадоў. Ён наведваў каледж Уэслі ў Мельбурне, а затым паступіў ва ўніверсітэт Мельбурна. Ва ўніверсітэце вывучаў законы, акрамя таго гуляў у футбол, крыкет і тэніс за каманду каледжа. У 1930 годзе ён скончыў навучанне, а ў 1931 — стаў членам гільдыі. Быў сакратаром кінематаграфічнай асацыяцыі.
У 1940-м годзе, ужо пасля пачатку палітычнай кар'еры, Холт запісаўся ў аўстралійскую армію (ішла Другая сусветная вайна), але пасля пяці месяцаў службы вярнуўся да парламенцкай дзейнасці.
Холт займаў пасады міністра працы і нацыянальных паслуг, а таксама міністра па навуковых і індустрыяльных даследаваннях ва ўрадах Роберта Мензіса і Артура Фадэна. Пазней ён зноў займаў пасаду міністра працы і нацыянальных паслуг, увёўшы воінскі абавязак для ўсіх мужчын, старэйшых за 18 гадоў. У 1949—1956 годзе Холт быў міністрам іміграцыі. Дзякуючы яму была адменена схема «белай» іміграцыі ў Аўстралію, якая практыкавалася з 1901 года.
У 1956 Холт стаў другім чалавекам і ў ліберальнай партыі, і ў палаце прадстаўнікоў, а ў 1958 — скарбнікам Аўстраліі. Пасля сыходу Роберта Мензіса ў 1966 годзе, Холт стаў лідарам партыі і прэм'ер-міністрам краіны. У чэрвені 1966 ён наведаў з візітам ЗША, дзе абмяркоўваў пытанні в'етнамскай вайны з прэзідэнтам Джонсанам. Холт падтрымаў палітыку амерыканцаў і да канца 1966 6000 салдат былі адпраўлены ў В'етнам. Разам з тым, расла незадаволенасць гэтай пазіцыяй, і калі ў 1966 годзе Холт выйграў выбары, то ў 1967 годзе ён стаў падвяргацца шматлікім нападкам.
17 снежня 1967 г. Холт знік без звестак у час купання каля Портсі, штат Вікторыя. Яго цела не было знойдзена. 19 снежня ён быў прызнаны памерлым, а пост прэм'ер-міністра заняў Джон Мак-Івен.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаральд Холт
- Гаральд Эдвард Холт на сайце Сусветнага гістарычнага праекта
- Гаральд Эдвард Холт на сайце Аўстралійскага біяграфічнага слоўніка
- Прэм'ер-міністры Аўстраліі: Гаральд Эдвард Холт на сайце Нацыянальнага архіва Аўстраліі
- Гаральд Эдвард Холт на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі