Роберт Мензіс
Роберт Мензіс (англ.: Robert Menzies, 20 снежня 1894 - 15 мая 1978) - аўстралійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 12-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі.
Роберт Гордан Мензіс Robert Gordon Menzies | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
26 красавіка 1939 — 26 жніўня 1941 | |||
Манарх | Георг VI | ||
Папярэднік | Эрл Пейдж | ||
Пераемнік | Артур Фадэн | ||
19 снежня 1949 — 26 студзеня 1966 | |||
Манарх | Георг VI Елізавета II | ||
Папярэднік | Бен Чыфлі | ||
Пераемнік | Гаральд Холт | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, адвакат, preface author | ||
Член у | |||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||
Нараджэнне | 20 снежня 1894 | ||
Смерць | 15 мая 1978 (83 гады) | ||
Пахаванне | |||
Жонка | Пэці Лекі | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
Узнагароды | |||
Палітычная кар'ераПравіць
У 1928 годзе Мензіс вырашыў пакінуць юрыдычную практыку, каб быць выбраным у парламент штата ў якасці члена Заканадаўчага савета Вікторыі ад Нацыяналістычнай партыі Аўстраліі. Падчас выбараў ён ледзь не пацярпеў паразу з-за інцыдэнту на адной з прэс-канферэнцый, на якой група ветэранаў Першай сусветнай вайны атакавала яго, бо ён не пайшоў на тэрміновую службу. Тым не менш, Мензісу ўдалося перажыць гэты крызіс, і ён атрымаў на выбарах перамогу. Праз год ён перайшоў у Заканадаўчую асамблею штата, стаўшы з 1932 міністрам у кансерватыўным віктарыянскім урадзе (заставаўся ім да 1934 года), а таксама намеснікам прэм'ера штата Вікторыя.
У 1934 Мензіс прыняў удзел у федэральных выбарах у якасці прадстаўніка Аб'яднанай аўстралійскай партыі і атрымаў упэўненую перамогу ў сваёй выбарчай акрузе. Пасля абрання ён адразу ж быў прызначаны генеральным пракурорам і міністрам прамысловасці ва ўрадзе Джозефа Лаянса.
У 1939 годзе пасля адмовы ўраду ўвасобіць у жыццё план дзяржаўнага страхавання Мензіс прыняў рашэнне сысці з урада. Аднак 7 красавіка 1939 памёр Лаянс, і Мензіс неўзабаве быў абраны кіраўніком Аб'яднанай аўстралійскай партыі.
Зноскі
- ↑ http://humanities.org.au/wp-content/uploads/2017/04/AAH-Obit-Menzies-1978.pdf
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Мензіс