Гелерт (гара)

(Пасля перасылкі з Гара Гелерт)

Геле́рт (венг.: Gellért-hegy) — гара (узгорак) вышынёй 235 м, з якой адкрываецца від на Дунай, у Будапешце (Венгрыя). З’яўляецца часткай 1-га і 11-га раёнаў Будапешта.

Гелерт
венг. Gellért-hegy
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня235 м
Размяшчэнне
47°29′11″ пн. ш. 19°02′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Населены пунктБудапешт 
Гелерт (гара) (Венгрыя)
Гелерт
Гелерт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Від на Будапешт з гары Гелерт

Гара была названа ў гонар Герарда Венгерскага (венг.: Sagredo Gellért) — каталіцкага святога, асветніка Венгрыі, забітага язычнікамі. На яе вяршыні знаходзіцца цытадэль  (венг.), з якой адкрываецца від на абодва бакі Дуная.

Гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі схілы гары Гелерт былі пакрыты вінаграднікамі. Раён Табан ля падножжа ўзгорка быў важным цэнтрам вінаробства ў Будзе. Паводле даных 1789 года, вінаграднікамі былі пакрыты 128 га на ўзгорку (і толькі 7,62 га былі выкарыстаны ў якасці пашаў)[1].

У XVIII стагоддзі на вяршыні ўзгорка была пабудавана невялікая кальварыя, якая была адноўлена каля 1820 года. У велікодныя панядзелкі рэгулярна праходзілі працэсіі: людзі падымаліся па стромкай дарозе, якая вядзе да кальварыі, каб адсвяткаваць уваскрэсенне Хрыста[2].

Цытадэль была пабудавана пасля Венгерскага паўстання 1848—1849 кіруючай дынастыяй Габсбургаў, з прычыны таго, што яна была галоўным, стратэгічным аб’ектам для абстрэлу як Буды, так і Пешта ў выпадку будучага паўстання.

Зноскі

  1. Eltűnt budai szőlők nyomában, in: Borbarát, 2007/3, p. 52
  2. Népszabadság Online: A vén Gellért-hegy oldalán…

Спасылкі правіць