Мажэйкаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Гардзеевецкі сельсавет)

Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вялікае Мажэйкава.

Мажэйкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Вялікае Мажэйкава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 504
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гардзеевецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гардзееўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад сельсавета з Агародніцкага сельсавета перададзена вёска Дзярванцы[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета. 1 жніўня 1966 года перайменаваны ў Мажэйкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Мажэйкава[2]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзены вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы[3]. 20 лістапада 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жалудоцкага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[4]. 27 студзеня 2011 года скасаваны пасёлак Скрыбаўцы (уключаны ў склад аграгарадка Скрыбаўцы)[5]. 27 снежня 2016 года ў склад Васілішкаўскага сельсавета перададзена вёска Нарчы[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (34 населеныя пункты) — 2404 чалавекі[7], з іх 48,5 % — беларусы, 46,2 % — палякі, 4,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1504 чалавекі[9].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  5. Решение Щучинского районного Совета депутатов от 27 января 2011 г. № 34 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области Архівавана 22 студзеня 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.