Гаруны — невялікі субэтнас рускага народа[1], які пражывае ў цэнтральнай частцы Сумскай вобласці (Украіна) (у асноўным у Бурынскім і Пуціўльскім раёнах). Рускі говар гаруноў мае рысы, блізкія беларускай і украінскай мовам[2].

Гаруны ўяўляюць сабою аўтахтоннае насельніцтва Сумскага Палесся, іх продкі пражывалі на гэтай тэрыторыі яшчэ ў часы Кіеўскай Русі[1]. Па меркаванні паўночнаамерыканскага даследчыка Джэймса Ольсана, гаруны з’яўляюцца ўкраінізаванай групай палехаў або «рускімі перасяленцамі, якія змяшаліся з мясцовымі беларусамі і літоўцамі»[3]. Даследчык Фёдар Клімчук лічыць, што гаруны з’яўляюцца нашчадкамі мясцовых севяран і, магчыма, таксама радзімічаў[2].

У гаруноў захоўваецца субэтнічная ідэнтыфікацыя, і на бытавым узроўні яны адрозніваюць сябе ад іншых рускіх, а таксама ад украінцаў[4].

У гаруноў захоўваюцца ўнікальныя рысы поліфанічнага спеву.

Зноскі

  1. а б Русские на Украине Архівавана 19 мая 2007.
  2. а б Климчук Ф. Д. К этноязыковой истории Днепровского Левобережья (в связи с проблемой этногенеза горюнов) // Горюны: история, язык, культура. Материалы международной научной конференции (Институт языкознания РАН, 13 февраля 2004 г.). Сумы, 2005.
  3. Olson, James Stuart. An Ethnohistorical Dictionary of the Russian and Soviet Empires. Greenwood Press, 1994. ISBN 0313274975. P. 554.
  4. Радыё «Свабодная Еўропа» пра гаруноў