Гарушка (возера)
Гару́шка[2] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на захад ад горада Мёры, на поўдзень ад хутара Гарушка (нежылы), прыкладна за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ніўнікі. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Гарушка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,8[1] м |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,36 км |
Плошча | 0,18 км² |
Аб’ём | 0,50 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,13 км |
Найбольшая глыбіня | 6,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,8 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні Гарушкі складае 0,18 км². Даўжыня возера 0,8 км, найбольшая шырыня — 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Найбольшая глыбіня возера 6,9 м, сярэдняя 2,8 м. Плошча вадазбору возера 2,75[2] км². Аб’ём вады 0,5 млн м³. Берагі возера пераважна нізкія. Зарастае слаба[3]. У паўночнай частцы ў возера ўпадаюць 2 ручаі[3]. На паўднёвым усходзе ручаём злучаецца з возера Абстэрна[3].
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. (руск.)
Літаратура правіць
- Гарушка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 569.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)