Гаршэчнае
Гаршэчнае[2] (руск.: Горше́чное) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Гаршэчанскага раёна Курскай вобласці Расіі.
Пасёлак гарадскога тыпу
Гаршэчнае
|
Насельніцтва — 6348 жыхароў (2008). Размешчаны на паўднёвым усходзе вобласці; звязаны з абласным цэнтрам аўтастрадай А144 (128 км). Аднайменная чыгуначная станцыя на электрыфікаванай лініі Ялец — Стары Аскол — Валуйкі.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1967 года.
У пасёлку працуюць нафтабаза, друкарня, лясгас, рыбгас.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Курскай вобласці