Гастрын — гармон поліпептыднай прыроды, выпрацоўваецца слізістай абалонкай піларычнага аддзела страўніка; вылучаецца пры расцяжэнні гэтага аддзла і ўздзеянні на яго хімічных раздражняльнікаў (напрыклад, прадуктаў расшчаплення ежы), а таксама пад уплывам імпульсаў, якія паступаюць па блукаючых нервах. Гастрын выклікае ўзмацненне сакрэцыі страўнікавага соку і соку падстраўнікавай залозы, а таксама жоўцевылучэння, змяняе тонус і маторыку страўніка і кішачніка. Павелічэнне ўтрымання ў піларычны аддзеле салянай кіслаты (пры паступленні кіслага страўнікавага соку) тармозіць вылучэнне гастрына. Выдзелены дзве разнавіднасці гастрына, блізкія па будове і фізіялагічных функцыях. Ажыццёўлены хімічны сінтэз гастрына.