Гацье V дэ Брыен

Гацье V дэ Брыен (фр.: Gautier V de Brienne; каля 1278 — 15 сакавіка 1311, рака Кефіс) — граф дэ Брыен (Гацье V) і дзі Лечэ (пад імем Гацье II) з 1296 года, герцаг Афінскі (пад імем Гацье I) з 1308 года, сын Гуга, графа дэ Брыен, і Ізабелы дэ Ла Рош, дочкі Гі I дэ Ла Рош, герцага Афінскага.

Гацье V дэ Брыен
фр.: Gautier V de Brienne
Walter V of Brienne.jpg
Coat of arms of the House of Brienne (Counts of Brienne).svg
Сцяг граф дэ Брыен
9 жніўня 1296 — 15 сакавіка 1311
Папярэднік Гуга дэ Брыен
Пераемнік Гацье VI дэ Брыен
граф Лечэ
9 жніўня 1296 — 15 сакавіка 1311
(пад імем Гацье II)
Папярэднік Гуга дэ Брыен
Пераемнік Гацье VI дэ Брыен
6-ы герцаг Афінскі
5 кастрычніка 1308 — 15 сакавіка 1311
(пад імем Гацье I)
Папярэднік Гі II дэ Ла Рош
Пераемнік Ражэ Дэслор
Нараджэнне каля 1278
Смерць 15 сакавіка 1311(1311-03-15)
рака Кефіс
Месца пахавання Лечэ, царква Санта Крочэ
Род Дом дэ Брыен
Бацька Гуга дэ Брыен
Маці Ізабела дэ Ла Рош
Жонка Жанна дэ Шацільён
Дзеці Гацье VI, Ізабела
Веравызнанне каталіцтва[2]
Дзейнасць феадал, кіраўнік

БіяграфіяПравіць

Упершыню Гацье з'явіўся ў крыніцах у 1287 годзе, калі бацька, які патрапіў у палон да сіцылійцаў, быў вымушаны пакінуць яго закладнікам у замку Агоста ў Сіцыліі, пакуль бацька не заплаціў выкуп за вызваленне.

Пасля гібелі бацькі ў 1296 годзе Гацье атрымаў у спадчыну яго ўладанні як у Францыі (графства Брыен у Шампані), так і ў Неапалітанскім каралеўстве — графства Лечэ і Канверсана. Таксама Гацье атрымаў у спадчыну прэтэнзіі бацькі на Кіпрскае каралеўства. Жыў ён пры неапалітанскім двары. Як і яго бацька Гацье прыняў удзел у вайне Неапалітанцаў супраць Сіцылійскага каралеўства, аднак у 1300 годзе патрапіў у палон, дзе прабыў да падпісання Кальтабелоцкага дагавора ў 1302 годзе.

5 кастрычніка 1308 года памёр стрыечны брат Гацье, Гі II дэ Ла Рош, герцаг Афінскі, які не пакінуў прамых спадчыннікаў. Герцагства ў выніку атрымаў у спадчыну Гацье, паколькі яго маці паходзіла з роду герцагаў Афінскіх. Ён адправіўся ў свае новыя ўладанні, аднак там ён апынуўся ў вельмі складаным становішчы. Яго герцагства было заціснута паміж уладаннямі дэспата Эпіра Іаана II і імператара Візантыі Андроніка II Палеалога. Для таго, каб супрацьстаяць суседзям, Гацье ў 1310 годзе наняў альмагавараў — армію наймітаў, вядомую ў гісторыі пад назвай Каталонская кампанія.

З дапамогай альмагавараў Гацье ўдалося выцесніць візантыйцаў і эпірцаў. Аднак пасля таго, як ён паспрабаваў выслаць наймітаў з герцагства, не аплаціўшы іх даўгі, яны паўсталі супраць яго. Для барацьбы супраць каталонцаў Гацье наняў вялікую армію, аднак у бітве, якая адбылася 15 сакавіка 1311 года на рацэ Кефіс у Беотыі, армія Гацье была разбіта, а сам ён забіты. Новым герцагам Афінскім каталонцы прызначылі аднаго з выжылых рыцараў — Ражэ Дэслора, а герцагства больш чым на 70 гадоў апынулася ва ўлады каталонцаў. У іншых уладаннях спадчыннікам Гацье V стаў яго сын Гацье VI, які пазней беспаспяхова спрабаваў вярнуць Афінскае герцагства.

Шлюб і дзеціПравіць

Жонка: з да кастрычніка 1305 года Жанна дэ Шацільён (пам. 16 студзеня 1354), дачка Гашэ V дэ Шацільён, графа дэ Парсеан. Дзеці:

  • Гацье VI (1302 — 19 верасня 1356), граф дзі Лечэ і дэ Брыен з 1311, тытулярны герцаг Афінскі з 1311, канетабль Францыі з 1356
  • Ізабела (пам. 1360), графіня ди Лечэ і дэ Брыен, дама дэ Рамеру; муж: са студзеня 1321 Гацье III (5 чэрвеня 1302—1345), сеньёр д'Ангіен

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. WikiTree — 2008. — ed. size: 23699588 Праверана 11 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2019.

СпасылкіПравіць