Гаэтан Какуджы (фр.: Gaëtan Kakudji; 3 кастрычніка 194221 ліпеня 2009) — кангалезскі журналіст, актывіст і палітык. Стрыечны брат Ларана Кабілы[1].

Гаэтан Какуджы
Minister of Interior[d]
3 студзеня 1998 — 16 студзеня 2001
Нараджэнне 3 кастрычніка 1942(1942-10-03)
Смерць 21 ліпеня 2009(2009-07-21) (66 гадоў)
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Анкора, правінцыя Катанга. Вучыўся ў Лувенскім універсітэце, дзе атрымаў ступень у галіне палітычных, эканамічных і сацыяльных навук. Працаваў журналістам у брусельскай газеце La Cité[2].

У 1970-х і 1980-х гадах жыў у Льежы і прадстаўляў кангалезскую апазіцыйную Партыю народнай рэвалюцыі ў Бельгіі[1]. Прызначаны намеснікам генеральнага сакратара і членам ЦК партыі. Адказваў за знешнюю палітыку і міжнародныя адносіны. Пазней з’яўляўся першым намеснікам генеральнага сакратара Альянсу дэмакратычных сіл вызвалення Конга[1].

Пасля прыходу Кабіла да ўлады ў 1997 годзе, прызначаны губернатарам правінцыі Катанга[2]. У студзені 1998 года заняў пасаду міністра ўнутраных спраў[3]. Знаходзіўся на пасадзе да красавіка 2001 года[3].

Пасля забойства Кабілы 16 студзеня 2001 года ўвайшоў у склад надзвычайнага камітэта, які прызначыў новым кіраўніком дзяржавы Жазефа Кабілу[1].

У кастрычніку 2003 года абраны ў Сенат[4].

Памёр у бальніцы Сен-Люк у Бруселі 21 ліпеня 2009 года пасля тыднёвай шпіталізацыі[2][1].

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Braeckman, Colette (21 July 2009). Kakudji: disparition d’un Tonton. Le Soir [французская]. Праверана 2020-08-04.
  • Décès du sénateur congolais Gaëtan Kakudji. RTBF. 22 July 2009. Праверана 2020-08-04.
  • Le sénateur Gaëtan Kakudji est mort ce mardi à Bruxelles. Radio Okapi. 21 July 2009. Праверана 2020-08-05.
  • Phythian, Nicholas (28 August 1998). Fighting breaks out near capital as Kabila allies send more troops. Irish Times. Праверана 2020-08-04.
  • Research Directorate (18 December 2002). A list of individuals who have occupied the office of the Minister of the Interior since the coming into power of Laurent-Désiré Kabila ... Refworld. Canada: Immigration and Refugee Board of Canada. Праверана 2020-08-05.