Гаі (Магілёўскі раён)
вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Гаі́[1] (трансліт.: Hai, руск.: Гаи) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пашкаўскага сельсавета.
Вёска
Гаі
| ||||||||||||||||||||
Гаі на Вікісховішчы
|
Гісторыя
правіцьУ ліпені 1941 года каля вёскі адбываліся жорсткія баі. Абарону трымаў батальён міліцыі на чале з капітанам Канстанцінам Уладзіміравым. З 250 абаронцаў у жывых засталося 19 чалавек. Загінулыя воіны пахаваны ў брацкай магіле на паўночнай ускраіне вёскі. У Вялікую Айчынную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гонар батальёна міліцыі у вёсцы ў ліпені 1980 года адкрыты мемарыяльны комплекс.
Славутасці
правіць- Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі з помнікам у іх гонар (1941, 1980) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000489
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаі (Магілёўскі раён)