Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі
в. Гаі пад Магілёвам
Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі — мемарыял на паўночнай ускраіне вёскі Гаі Магілёўскага раёна.
Помнік | |
Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі | |
---|---|
![]() | |
53°57′57″ пн. ш. 30°18′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вёска | |
Скульптар | Мікалай Іванавіч Кавалёў[d] |
Архітэктар | Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў |
Дата пабудовы | 1980 год |
Статус |
![]() |
![]() |
У ліпені 1941 года ў час абароны Магілёва паблізу вёскі ішлі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тут некалькі сутак трымаў абарону батальён міліцыі на чале з капітанам К. Р. Уладзіміравым. 3 250 байцоў батальёна жывымі засталіся 10. Загінуў і К. Р. Уладзіміраў. У 1980 годзе на магіле пастаўлены помнік — стэла ў выглядзе ветразя з барэльефнай выявай твару байца. Да стэлы вядзе лесвіца, абмежаваная бетоннымі блокамі[1]. Аўтары помніка — архітэктар К. Аляксееў, скульптар М. І. Кавалёў[2].
Зноскі
- ↑ 1541. Брацкая магіла байцоў батальёна міліцыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- 1541. Брацкая магіла байцоў батальёна міліцыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі