Геаграфія Аландскіх астравоў

Аландскія астравы — архіпелаг у Балтыйскім моры на ўваходзе ў Батнічны заліў, аўтаномія ў складзе Фінляндыі, якая населена фінскімі шведамі і мае спецыяльны дэмілітарызаваны і монамоўны статус. Уяўляюць сабой 60 заселеных астравоў і больш за 6400 незаселеных.

Тапаграфічная карта Аландскіх астравоў

На ўсходзе мяжуюць з фінскім Архіпелагавым морам, на захадзе мае ў тым ліку і сухапутную мяжу са Швецыяй (в. Меркет). Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 130 км, складаецца з 6500 скалістых астравоў вышынёй да 132 м і шхераў.

Колькасць насельніцтва на 31 студзеня 2012 года 28 361 чалавек, адзіны горад Марыехамн.

Агульная плошча — 13 324 км² (89 % з якіх — водная паверхня). Агульная плошча астравоў 1481 км². Самы буйны — востраў Аланд (плошча 685 км²).

Клімат правіць

Клімат на астравах умераны, марскі, прахалодны. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца каля −4 °C, а самага цёплага (ліпеня) — ад +14 °C да +16 °C. Увесну паветра праграваецца істотна даўжэй, чым на кантыненце, але ўвосень Балтыйскае мора, якое аддае цяпло, робіць восень мяккай і працяглай. Ледастаў звычайна адбываецца ў сярэдзіне студзеня, а сход лёду пачынаецца ў другой палове красавіка — пачатку мая.

Астравы з’яўляюцца адным з самых сонечных рэгіёнаў сярод Паўночных краін. Гадавая колькасць ападкаў складае 550 мм.