Геакчай
Геакчай[2] (азерб.: Göyçay) — горад і адміністрацыйны цэнтр Геакчайскага раёна Азербайджана. Размешчаны на правым беразе ракі Геакчай, за 18 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Уджары. Назва ў перакладзе з азербайджанскай азначае «сіняя рака». Размешчаны ў Шырванскім стэпе, на 219 км аўтатрасы Баку-Казах, на скрыжаванні 4 аўтамабільных дарог.
| ||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ https://www.stat.gov.az/
- ↑ карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.