Гедзяонаўка (руск.: Гедеоновка) — пасёлак у Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 812 жыхароў (2007).

Пасёлак
Гедзяонаўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214010
Код АКАТП
Гедзяонаўка на карце Расіі ±
Гедзяонаўка (Расія)
Гедзяонаўка
Гедзяонаўка (Смаленская вобласць)
Гедзяонаўка

Геаграфія правіць

Размешчаны ў заходняй вобласці за 4 км на ўсход ад гарадской мяжы Смаленска, на аўтадарозе Р134 «Старая Смаленская дарога» Смаленск — Дарагабуж — Вязьма — Зубцоў. Уваходзіць у склад Карахоткінскага сельскага паселішча.

Вуліцы: Палявая, Міру.

Эканоміка правіць

Смаленская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца, АЗС.

Славутасці правіць

  • Абеліск на брацкай магіле 5000 грамадзян СССР, пакараных смерцю немецкімі захопнікамі ў 1942-1943 годах.
  • Адміністрацыя псіхіятрычнай бальніцы размешчана ў будынку царквы. На фасадзе маецца іканастас з мазаікі «Дзева Марыя з немаўлём». Будынак пабудаваны ў 1901—1905 гадах. Пад зямлёй бальніцы маецца сістэма падземных хадоў вядучых да будынкаў (у наш час часткова разбурана і затоплена вадой). З хадоў мелася некалькі выхадаў за тэрыторыю бальніцы.

Цікавыя факты правіць

У жыхароў Смаленскай вобласці назва пасёлка асацыюецца з бальніцай для псіхічнахворых.

Зноскі

Спасылкі правіць