У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Геймпад (англ.: Gamepad) — тып прылады ўводу, якую трымаюць абедзвюма рукамі, дзе пальцы выкарыстоўваюцца для забеспячэння ўводу. Стандартны галоўны гульнявы кантролер для гульнявых прыставак.

Геймпад DualShock 3

Элементы кіравання

правіць
  • D-pad (англ.: Direction-pad) — кнопка ў выглядзе крыжавіны або круга, аб'ядноўвае ў сабе чатыры ці восем кірункаў. Прызначана для кіравання рухам ці, у сучасных геймпадах, таксама для дадатковых опцый (выбар адказу ў дыялогу, змена рыштунку і г.д.).
  • Кнопкі дзеяння (англ.: Action buttons) — даюць магчымасць узаемадзейнічаць з аб'ектамі гульнявога свету. Узяць, кінуць, зачапіцца, стрэліць і г.д.
  • Спускавыя гаплікі або трыгеры (англ.: Triggers) — кнопкі, якія размяшчаюцца пад указальнымі пальцамі. Часта адказваюць за стральбу. На геймпадах з'явіліся пры павелічэнні складанасці гульняў, каб аддзяліць функцыю стральбы ад агульных дзеянняў.
  • Аналагавы стік (англ.: Analog sticks) — частка на базе кантролера тыпу джойсцік. Галоўная функція — арыентаванне ў трохмернай прасторы. Часта геймпады маюць два стыка, дзе адзін адказвае за перасоўванне персанажа, а другі за агляд гульнявога свету.
  • Службовыя кнопкі (Start, Select, Mode, Back) — кнопкі, якія забяспечваюць кантроль за самім гульнявым працэсам (паўза падчас гульні, выклік меню опцый гульні, змена рэжыму працы геймпада).
  • Сэнсарная панэль / экран — некаторыя сучасныя геймпады абсталяваны такімі прыладамі вядзення, якія дазваляюць здзяйсняць дакладныя маніпуляцыі ў гульні і па-за яе, напрыклад з тачпадам ноўтбукаў. Так, DualShock 4 мае сэнсарную панэль, а геймпад Wii U — сэнсарны экран.

Зваротная сувязь

правіць

У шматлікіх геймпадах прадугледжана магчымасць адказу на дзеянні гульца або актыўныя падзеі гульні (ранення, выбухі) у выглядзе тактыльнай зваротнай сувязі (англ.: Force feedback): вібрацыі, адхіленні.