Гельвін (англ.: helvite, ням.: helvin) — мінерал падкласа каркасных сілікатаў з хімічнай формулай Mn4(Be3Si3O12)S. Апісаны нямецкім геолагам А. Г. Вернерам (A. G. Werner) ў 1817[1] годзе і названы ім за жоўты колер[2].

Гельвін
Формула Mn4(Be3Si3O12)S
Сінгонія Кубічная
Колер Жоўты, жоўта-буры, чырвоны, радзей зеленаваты
Колер рысы Ад белага да жоўта-карычневага
Бляск Шкляны
Празрыстасць Мутна-прасвечваючы, часам празрысты
Цвёрдасць 6—6,5
Спайнасць Недасканалая па (111)
Шчыльнасць 3,2—3,44 г/см³

Гельвін — адзін з шасці самых распаўсюджаных берыліевых мінералаў, утрыманне аксіду берылію ў мінералах гэтай групы складае ад 8 да 15,5 %. Крышталічная структура падобная да структуры садаліту, крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае крышталі жоўтага колеру розных адценняў, можа быць зялёным, чырвоным, шаравата-жоўтым, жаўтавата-зялёным. Цвёрдасць 6—6,5 (5—5,5[2]) па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,2—3,44 г/см³.

Каштоўная руда на берылій[2]. Вядомы радовішчы і праяўленні гельміну ў Германіі, Расіі, Нарвегіі, Казахстане, ЗША, Фінляндыі, Швецыі, Японіі[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.

Спасылкі

правіць