Генадзь Уладзіміравіч Караткевіч

беларускі праграміст
(Пасля перасылкі з Генадзь Караткевіч)

Гена́дзь Уладзіміравіч Каратке́віч (нар. 25 верасня 1994) — беларускі праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў. Атрымаў золата шэсць разоў запар з 2007 па 2012 гады і срэбра ў 2006 годзе ў IOI.[1] Цяпер мае самы высокі рэйтынг на Codeforces[2] і TopCoder[3] станам на 7 сакавіка 2013 года.

Генадзь Уладзіміравіч Караткевіч
Род дзейнасці праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі
Дата нараджэння 25 верасня 1994(1994-09-25) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі — праграмісты. Вызначыўся тым, што атрымаў права ўдзельнічаць у IOI ва ўзросце 11 гадоў, што з’яўляецца сусветным рэкордам.

Адзіная з ягоных вядомых заўваг, якую ён зрабіў у інтэрв’ю пасля IOI 2009 года, была «I am no Genius. I am simply good at it.»[4] У IOI ён атрымаў 6 медалёў на спаборніцтве ў 2012 годзе, з найвышэйшым балам у агульным заліку ў кожным конкурсе з 2009 па 2011 гады. Ва ўзросце 16 гадоў ён трэніраваў ICPC каманды з Беларусі. З 2012 года вучыцца ў СПбДУ ІТМО (Санкт-Пецярбург, Расія).

Дасягненні правіць

  • Першае месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах на Міжнароднай Алімпіядзе па інфарматыцы; залаты медаль у 2007 (20-е месца), 2008 (7-е) і 2012 (2-е); срэбраны медаль у 2006 (26-е). Цяпер Г. Караткевіч рэкардсмен паводле колькасці залатых медалёў (шэсць) і па абсалютным першым месцы (тры).
  • Cormen Medal у 2010, 2011 і 2012 гадах на Codeforces, як лепшы ўдзельнік Codeforces у 2010, 2011 і 2012 гадах.
  • Вышэйшы бал 54:41 на Google Code Jam 2012 Round 1B.[5]

Зноскі

  1. IOI Hall of Fame — Gennady Korotkevich
  2. Codeforces — Ratings(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.
  3. TopCoder Top Ranked Algorithm Competitors
  4. Interview from IOI 2009 Архівавана 12 красавіка 2015.
  5. Google Code Jam 2012 Round 1B Архівавана 5 кастрычніка 2016.

Спасылкі правіць