Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь

беларускі дзяржаўны дзеяч

Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь (11 ліпеня 1940, в. Ракошыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР — 28 лістапада 1999, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (1992—1994).

Генадзь Шкурдзь
старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
16 студзеня 1992 — 30 студзеня 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Пётр Крэчка
Пераемнік Пётр Крэчка
Нараджэнне 11 ліпеня 1940(1940-07-11)
в. Ракошыцы Дзяржынскага раёна, БССР
Смерць 28 лістапада 1999(1999-11-28) (59 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Мурманскім мараходным вучылішчы. У 19591962 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года працаваў па камсамольскай лініі.

З 1967 года — на службе ў органах КДБ СССР. У 1968 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1973 годзе — Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР, пасля чаго працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ СССР. З 1982 года служыў у КДБ Беларускай ССР, быў намеснікам начальніка, начальнікам аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні.

У 19911992 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ Беларусі, а ў 1992[1]1994 гадах[2] узначальваў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Памёр 28 лістапада 1999 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Профіль (руск.) на праекце «Гісторыя айчынных спецслужбаў і праваахоўных органаў»