Генадзь Фёдаравіч Шпалікаў

Генадзь Фёдаравіч Шпалікаў (руск.: Генна́дий Фёдорович Шпа́ликов; 6 верасня 1937, Сегежа, Карэльская АССР — 1 лістапада 1974, Перадзелкіна, Ленінскі раён, Маскоўская вобласць) — савецкі кінасцэнарыст, кінарэжысёр і паэт. Аўтар і суаўтар сцэнарыяў да фільмаў «Застава Ільіча» (рэжысёр Марлен Хуцыеў, першы варыянт — 1962, выхад на экран пад назвай «Мне дваццаць гадоў» — 1965); «Я крочу па Маскве» (Георгій Данелія, 1963); «Я родам з дзяцінства» (Віктар Тураў, 1966); «Ты і я» (Ларыса Шапіцька, 1971); «Спявай песню, паэт…» (Сяргей Урусеўскі, 1971). Па ўласным сцэнары паставіў фільм «Доўгае шчаслівае жыццё» (1966), які атрымаў галоўны прыз на фестывалі аўтарскага кіно ў Бергама. Праца кінадраматурга ў мультыплікацыі звязана з напісаннем сцэнарыяў да анімацыйных фільмаў «Жыл-быў Казявін» (1966) і «Шкляная гармоніка» (1968), знятым Андрэем Хржаноўскім. Шэраг сцэнарыяў Шпалікава («Прычал», «Летнія вакацыі», «Дзяўчынка Надзя, чаго табе трэба?», «Прыг-скок, абвалілася столь» і іншыя) не атрымалі экраннага ўвасаблення ні пры жыцці аўтара, ні пасля яго смерці.

Генадзь Фёдаравіч Шпалікаў
Род дзейнасці паэт, сцэнарыст, кінарэжысёр, рэжысёр, кінасцэнарыст, пісьменнік
Дата нараджэння 6 верасня 1937(1937-09-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1974(1974-11-01)[2] (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Inna Gulaya[d]
Дзеці Dariya Shpalikova[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шпалікаў — аўтар тэкстаў песень і вершаў «Палуба», «Я крочу па Маскве», «Ах, патану я ў Заходняй Дзвіне…», «Рыа-рыта, рыа-рыта…» («Гарадок правінцыйны»), «Людзей губляюць толькі раз», «Бываюць крылы ў мастакоў», «Па няшчасці ці на шчасце…», «Садовае кольца», якія гучаць у савецкіх і расійскіх фільмах розных гадоў. Першы зборнік твораў Шпалікава «Выбранае», які ўключае сцэнары, вершы, песні і нататкі, выйшаў пасмяротна ў выдавецтве «Мастацтва» ў 1979 годзе.

Шпалікаў, які заклаў, на думку крытыкаў, новыя прынцыпы сюжэтаскладання ў савецкай кінадраматургіі, скончыў жыццё самагубствам 1 лістапада 1974 года ў Перадзелкіне. У XXI стагоддзі ў памяць пра сцэнарыста і паэта былі адкрыты мемарыяльныя дошкі ў Маскве, Кіеве і Сегежы. У 2009 годзе каля ўваходу ва УДІК быў усталяваны помнік тром выпускнікам гэтай ВНУ — Андрэю Таркоўскаму, Генадзю Шпалікаву і Васілю Шукшыну.

Зноскі