Генадзь Яўгенавіч Хацько

Генадзь Яўгенавіч Хацько (нар. у 1957, в. Каўпакі, Гродзенскі раён[1]) — беларускі генерал-маёр міліцыі20 лютага 2008 года) [2], супрацоўнік сістэмы ўнутраных спраў.

Генадзь Яўгенавіч Хацько
Нараджэнне 1957
Адукацыя
Месца працы
Званне генерал-маёр міліцыі[d]
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства»[1]. У сістэме ўнутраных спраў працаваў з 1978 года. Быў у 1989—1993 гадах намеснікам начальніка Гродзенскага РАУС, у 1993—1999 гадах начальнікам Бераставіцкага РАУС, у 1999—2003 гадах Кастрычніцкага РАУС Гродна, у 2003—2005 гадах намеснікам начальніка УУС Гродзенскай вобласці і ў 2005—2009 гадах начальнікам УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[1][3][4]. Быў таксама дэпутатам Гродзенскага абласнога савета[1].

На час кіравання Генадзя Хацько прыпала гучная палітычная справа — арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы тэракта супраць былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі[5].

4 лістапада 2009 года Хацько быў афіцыйна зняты пасады кіраўніка Гродзенскай абласной міліцыі ў сувязі са "здзяйсненнем учынкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў» (падпункт 15 пункта 154 Палажэння аб праходжанні службы ў органах УС РБ)[5].

Справа Генадзя Хацько закруцілася летам 2009 года. Тады Рада бяспекі сумесна з Камітэтам дзяржкантролю і КДБ зацікавілася катэджам генерала ў Лідскім раёне. Была заведзеная крымінальная справа за «злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі», якая прадугледжвала да шасці гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці[5].

У лютым 2010 года ён выйшаў з дому і больш не паказваўся. Пазней Хацько абвешчаны ў вышук[5].

Узнагароды

правіць

19 верасня 2008 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў[6].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Зміцер Панкавец, Генерал знік(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 24 лютага 2010.
  2. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 февраля 2008 г. № 105 О присвоении Г. Е. Хоцько специального звания генерал-майора милиции(недаступная спасылка) (руск.)
  3. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 января 2005 г. № 36 О НАЗНАЧЕНИИ Г. Е. ХОЦЬКО НАЧАЛЬНИКОМ УПРАВЛЕНИЯ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ ГРОДНЕНСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА(недаступная спасылка) (руск.)
  4. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 3 ноября 2009 г. № 530 Об освобождении Г. Е. Хоцько от должности начальника управления внутренних дел Гродненского облисполкома и увольнении из органов внутренних дел(недаступная спасылка) (руск.)
  5. а б в г Генерал знік . Наша Ніва (24 лютага 2010). Праверана 6 ліпеня 2024.
  6. ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 19 верасня 2008 г. № 1371 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)