Генерал-інспектар войскаў літоўскіх

урад у Вялікім Княстве Літоўскім

Генерал-інспектар войскаў літоўскіх — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Урад быў створаны ў апошнія часы панавання караля Аўгуста III у 1760 годзе. Абавязкам генерала-інспектара было аб’язджаць рэгіменты, складаць люстрацыю войскаў і здаваць справы гетману.

Павел Ян Грабоўскі

У 1776 годзе генерал-інспектар уключаны ў дыгнітарыі Вялікага Княства Літоўскага. У Вялікім Княстве Літоўскім меўся адзін, а ў Кароне Польскай два генералы-інспектары.

Чатырохгадовы сойм (1788—1792) у 1789 годзе скасаваў урад генерала-інспектара, пакінуўшы гэты тытул і пажыццёвую пенсію за апошнім ураднікам. Атрымліваў плату ад 4600 да 12000 злотых штогод.

Генераламі-інспектарамі войскаў літоўскіх былі:

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць