Ежы Францішак Грабоўскі

генерал-інспектар войскаў літоўскіх

Ежы Францішак Грабоўскі (польск.: Jerzy Franciszek Grabowski; ?, мястэчка Свянцяны — пасля 1801) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.

Ежы Францішак Грабоўскі
генерал-інспектар войскаў літоўскіх
29 снежня 1783 — 1789
Папярэднік Ян Юрый Грабоўскі
Пераемнік Павел Ян Грабоўскі
Нараджэнне 1756
Смерць не раней за 1801
Род Грабоўскія
Бацька Ян Юрый Грабоўскі
Маці Ганна з Грушчынскіх[d]
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць інжынер у цывільным будаўніцтве
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Нарадзіўся ў сям’і Яна Ежы. Ахрышчаны 27 красавіка 1756 года ў мястэчку Койданава. Генерал-інспектар войскаў літоўскіх у 1783—1789 гадах, генерал-лейтэнант (1789). Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794 года, карыстаўся даверам Т. Касцюшкі. Удзельнік бітвы пад Соламі 15 чэрвеня 1794 года, абароны Вільні ў ліпені 1794 года. 3 кастрычніка 1794 года камандзір Наднарвенскай дывізіі.

1 лістапада 1794 года здаўся прускім войскам, быў зняволены ў Расіі, вызвалены Паўлам I. Выехаў у Парыж, дзе выступаў за стварэнне «літоўскіх» легіёнаў з былых вялікалітоўскіх вайскоўцаў. У 1798—1799 гадах галоўнакамандуючы войскамі Рымскай рэспублікі.

У 1801 годзе прэтэндаваў на пасаду камандзіра Наддунайскага легіёна[ru] пасля адстаўкі К. О. Князевіча[ru]. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура правіць