Ян Юрый Грабоўскі

генерал-інспектар войскаў літоўскіх

Ян Юрый Людвік з Канопніцы Грабоўскі (каля 1730 — 16 лютага 1789, Ізабелін) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.

Ян Юрый Грабоўскі
генерал-інспектар войскаў літоўскіх
19 кастрычніка 1776 — 1783
Пераемнік Ежы Францішак Грабоўскі
Нараджэнне XVIII стагоддзе
Смерць 16 лютага 1789(1789-02-16)[1]
Род Грабоўскія герба Окша
Бацька Стэфан Грабоўскі
Маці Тэадора са Стрыенскіх[d]
Жонка Альжбета Шыдлоўская і Ганна з Грушчынскіх[d]
Дзеці Павел Ян Грабоўскі, Аляксандра з Грабоўскіх[d], Казімір Грабоўскі[d], Канстанцыя з Грабоўскіх[d] і Ежы Францішак Грабоўскі
Веравызнанне кальвінізм
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Станіслава ордэн Белага арла

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[2].

У 1755—1756 гадах палкоўнік ЯКМ, у 1757 годзе генерал маёр і палкоўнік войска ВКЛ, у 1763 годзе палкоўнік Пінскага Рэгіменту, у 1776—1785 гадах генерал-інспектар войскаў літоўскіх, у 1779—1789 гадах генерал лейтэнант літоўскага войска, домбскі староста[2].

Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1779), Белага Арла (1780) і Аляксандра Неўскага[2].

Памёр 13 лютага 1789 г. Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткамі Ізабелін, Зеляневічы, Крупкі, як гэта вынікае з дзельчага ліста яго сыноў ад 1789 г. З’яўляўся фундатарам і калятарам кальвінскага збору ў Ізабеліне[2].

Сям’я

правіць

Быў двойчы жанаты. У 1754 годзе ажаніўся з Яаннай з Грушчынскіх[pl] (каля 1730 — 1764), ад шлюбу з якой меў дзевяць дзяцей:

У 1769 годзе другі раз ажаніўся з Альжбетай з Шыдлоўскіх (1748/1749 — 1810), дачкой ваяводы плоцкага Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай. Дзеці:

Зноскі

Літаратура

правіць