Альжбета Шыдлоўская
Альжбета з Шыдлоўскіх Грабоўская гербу Любіч (польск.: Elżbieta z Szydłowskich Grabowska; 1749 — 1 чэрвеня 1810, Варшава) — каханка і марганатычная жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая мела на яго вялікі ўплыў.
Альжбета з Шыдлоўскіх Грабоўская | |
---|---|
Elżbieta z Szydłowskich Grabowska | |
| |
| |
Нараджэнне | 1748 |
Смерць |
1 чэрвеня 1810 |
Месца пахавання | |
Род | Шыдлоўскія |
Бацька | Тэадор Шыдлоўскі |
Маці | Тэрэза Віткоўская |
Муж | Ян Юрый Грабоўскі |
Дзеці | Станіслаў Грабоўскі, Міхал Грабоўскі, Ізабела Грабоўская, Аляксандра Грабоўская, Казімір Грабоўскі, Канстанцыя Грабоўская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБыла дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы з Віткоўскіх. У 1768 ажанілася з Янам Ежы Грабоўскім. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці з яе шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасля смерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы не мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленне караля да Таргавіцкай канфедэрацыі.
Падчас знаходжання караля ў Гродне Альжбета часта да яго прыязджала, а аднойчы ў адной з загарадных рэзідэнцый арганізавала баль, на які былі запрошаны высокапастаўленыя асобы з Расійскай імперыі (рускі пасол Я. Сіверс, Валконскія і інш.)[1]
З адрачэннем апошняга ад прастола разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасля смерці Станіслава Аўгуста ў 1798 годзе вярнулася ў Польшчу, дзе апекавалася над мастакамі.
Дзеці
правіць- Станіслаў Грабоўскі (1780—1845), граф, міністр-асветы Царства Польскага;
- Міхал Грабоўскі (1773—1812), генерал брыгады воскаў польскіх Варшаўскага княства;
- Ізабела Грабоўская (1770—1800), жонка Райскага, пасля Валентыя Фаўстына Сабалеўскага;
- Аляксандра Грабоўская (1771—1789), жонка Францішка Салезыя Красіцкага;
- Казімір Грабоўскі
- Канстанцыя Грабоўская.