Генрыкавы артыкулы
Генрыкавы артыкулы (лац. Articuli Henriciani) - акты пра абмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай соймам, прынятыя ў 1574 пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валезы. Складаліся з 18 пунктаў, паводле якіх кароль не меў права прызначаць сабе пераемніка, мець зносіны з замежнымі дзяржавамі, прызначаць паспалітае рушанне. Кароль пазбаўляўся заканадаўчага і судовага права, абмяжоўвалася яго права ўстанаўліваць падаткі. Пацвярджалася права ўласнасці феадалаў. Кароль абавязваўся падтрымліваць рэгілійны мір у краіне, сам ён і ў мірны час павінен быў знаходзіцца пад апекай 16 сенатараў, а калі ён не выконваў узятых на сябе абавязкаў, то ўсе жыхары Рэчы Паспалітай рабіліся вольнымі ад падпарадкавання і вернасці каралю.
Літаратура
правіць- Канаплёва С. Генрыкавы артыкулы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі
правіць- Тэкст дакумента (польск.)