Паспалітае рушэнне

(Пасля перасылкі з Паспалітае рушанне)

Паспалітае рушэнне — мабілізацыя ўсіх ваеннаабавязаных[1] краіны (expeditio generalis) або аднаго ці некалькіх ваяводстваў ці паветаў, апалчэнне, агульны паход у Польшчы і ВКЛ.

Шляхецкае апалчэнне на карціне Юзафа Бранта, 1880

Структура, прынцыпы фарміравання і арганізацыі войска ВКЛ да 2-ой пал. 14 — 15 ст. малавядомыя з-за адсутнасці крыніц. Напр. польскі гісторык Г. Лаўмянскі атаясамлівае згаданую Ягайлам у 1387, у прывілеі выдадзеным пасля заключэння Крэўскай уніі, «пагоню» з паспалітым рушэннем, добра вядомым як асноўная форма вайсковай арганізацыі ВКЛ у 16 ст.

Да сяр. 16 ст. паспалітае рушэнне складала аснову ўзброеных сіл ВКЛ, але Лівонская вайна паказала, што яно не ў стане выконваць функцыі абароны дзяржавы. Збор паспалітага рушэння быў працяглым па часе і ўжо не быў сапраўды ўсеагульнай мабілізацыяй усіх ваеннаабавязаных пэўнай мясцовасці, бо вялікая колькасць шляхты ўхілялася ад выезду на вайну. Нізкая дысцыпліна не дазваляла цалкам выкарыстоўваць і слабыя баявыя магчымасці паспалітага рушэння.[2][3]

Зноскі

  1. феадалаў — баяраў, шляхты
  2. Сагановіч Г. М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII ст. — Мн., 1994. — С. 13.
  3. Янушкевіч А. Ваенныя дзеянні паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай у 60-я гады XVI ст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne № 14. — Białystok, 2000. — С. 55.

Літаратура

правіць