Генрык Лаўмянскі
Генрык Лаўмянскі (польск.: Łowmiański; 22 жніўня 1898, Даўгуджэй, цяпер Літва — 4 верасня 1984, Познань) — польскі гісторык-медыевіст і славяназнавец.
Генрык Лаўмянскі | |||
---|---|---|---|
польск.: Henryk Łowmiański | |||
Дата нараджэння | 22 жніўня 1898[1] | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 4 верасня 1984[1] (86 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | |||
Жонка | Maria Łowmiańska[d] | ||
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст | ||
Навуковая сфера | медыевістыка, гісторыя, славістыка | ||
Месца працы | |||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар | |||
Вядомыя вучні | Марыя Барбара Тапольская | ||
Вядомы як | аўтар прац па гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага | ||
Член у | |||
Узнагароды |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра ў Кіеве, дзе сярод яго настаўнікаў быў вядомы гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі. У 1919 г. пераехаў у Вільню, ва Універсітэт Стэфана Баторыя, з 1934 г. — прафесар. Напісаныя Г. Лаўмянскім у 1920-1930-я працы застаюцца актуальнымі. Гісторыкам была і жонка — Марыя Лаўмянская, разам яны падрыхтавалі да выдання (1939) фундаментальны том «Актаў віленскіх цэхаў», але пачатак 2-й сусветнай вайны пакінуў кнігу ў рукапісе.
У красавіку 1945 г. кіраўніцтва Пазнаньскага ўніверсітэта прапанавала Г. Лаўмянскаму ўзначаліць кафедру Усходняй Еўропы, і ў сярэдзіне мая 1945 г. Г. Лаўмянскі пакінуў Вільню. З сабою Лаўмянскі перавёз унікальную бібліятэку, якой карысталіся некалькі пакаленняў студэнтаў. У Познані быў заснаваны асяродак вывучэння ВКЛ, праз нейкі час пачаў выходзіць навуковы альманах «Lituano-Slavica Posnanensia», прысвечаны гісторыі ВКЛ. З 1951 г. — дырэктар Інстытута гісторыі Пазнаньскага ўніверсітэта. Правадзейны член Польскай АН (1952).
Рэдактар 1-га тома Гісторыі Польшчы (1957). Аўтар прац па гісторыі польскага Сярэднявечча, даследаванняў па гісторыі Расіі і іншых славянскіх краін. У працы «Праблема ролі нарманаў ва ўзнікненні славянскіх дзяржаў» (1957) Г. Лаўмянскі раскрытыкаваў нарманісцкую тэорыю. Фундаментальная праца Г. Лаўмянскага «Старажытнейшая гісторыя Польшчы» (1963) адзначаная ў 1964 г. Дзяржаўнай прэміяй.
Загінуў, трапіўшы пад трамвай (у Г. Лаўмянскага быў зусім слабы зрок).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
правіць- Дзярновіч А. Спадчына прафэсара Лаўмяньскага // Наша Ніва on-line: Культура, 18.08.2006.
- Ловмяньский Хенрык (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі