Марыя Барбара Тапольская
Марыя Барбара Тапо́льская (сапраўднае Пяховяк)[6][7] (польск.: Maria Barbara Piechowiak (Topolska), нар. 21 мая 1938) — польскі гісторык, доктар габілітаваны гуманітарных навук (1983)[8], прафесар (2003)[8].
Марыя Барбара Тапольская | |
---|---|
польск.: Barbara Topolska | |
Дата нараджэння | 21 мая 1938[1][2] (86 гадоў) ці 21 мая 1937[3] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jerzy Topolski[d] |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар (2003), навуковы прафесар[d][4] (11 снежня 2003) і габілітаваны доктар[5] (1 студзеня 1983) |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў мястэчку Казмінак (Велікапольскае ваяводства, Польшча). У 1960 годзе скончыла гістарычны факультэт[8] Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. У 1973—1976 гадах ад’юнкт пры Вышэйшай педагагічнай школе пры ўніверсітэце ў Познані, выкладала гісторыю Расіі. З 1978 года працавала ў Аддзяленні па вывучэнні замежнай Палоніі ў Познані (з 1992 года Аддзяленне па вывучэнні нацыянальнасцей Польскай акадэміі навук). З 1997 года — надзвычайны прафесар Інстытута гісторыі Вышэйшай педагагічнай школы (з 2001 года Зялёнагурскі ўніверсітэт) ў Зялёнай Гуры.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па гісторыі культуры літоўскіх і беларускіх зямель XV—XX стагоддзях, гісторыі Вялікай Польшчы, праблемах этнічнай гісторыі, культуры польскай эміграцыі, па гістарыяграфіі гісторыі ўсходніх зямель Польшчы. Аўтар манаграфіі па гісторыі Шклоўскага маёнтка XVII—XVIII стагоддзях, гісторыі кніг Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, артыкулаў па культурнай і эканамічнай гісторыі беларускіх зямель феадальнага часу.
Сярод апублікаваных прац:
- Dobra szkłowskie na Białorusi Wschodniej w XVII i XVIII wieku, Warszawa 1969;
- Czytelnik i książka w Wielkim Księstwie Litewskim w dobie Renesansu i Baroku, Wrocław 1984;
- Przemiany zachodnioeuropejskiego pogranicza kulturowego pomiędzy Bugiem a Dżwiną i Dnieprem (polsko-litewsko-białorusko-ukraińskie losy od XV—XX wieku), Uniwersytet Zielona Góra 2009;
- «Historia wspólna czy rozdzielna». Polacy, Litwini, Białorusini, Ukraińcy w ich dziejowym stosunku (XV—XX w.), Oficyna Wydawnicza Kucharski, Toruń 2015;
- Zapomniane dziedzictwo kulturowe na wschodzie Europy od XV do XX wieku, Oficyna Wydawnicza Uniwersytetu Zielonogórskiego, Zielona Góra 2005, 151 p.
Зноскі
правіць- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 431. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 501.
- ↑ National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
- ↑ Polish Science Праверана 10 снежня 2022.
- ↑ Polish Science Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ а б в Prof. dr hab. Maria Barbara Piechowiak (Topolska) // Polish Science = Nauka Polska (англ.) (польск.)
Літаратура
правіць- Тапо́льская (сапраўднае Пяховяк) Марыя Барбара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тапо́льская (сапраўднае Пяховяк) Марыя Барбара // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 501—502. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.