Генрых Фрэдэрык Сцюарт (прынц Уэльскі)
Генрых Фрэдэрык Сцюарт (англ.: Henry Frederick Stuart; 19 лютага 1594 — 6 лістапада 1612), прынц Уэльскі (з 1610 года), герцаг Ротсей (з 1594 года) — старэйшы сын караля Англіі і Шатландыі Якава I (VI) і каралевы Ганны Дацкай.
Генрых Фрэдэрык Сцюарт | |
---|---|
англ.: Henry Frederick, Prince of Wales | |
Нараджэнне |
19 лютага 1594[1], 19 лютага 1593[2] ці 1594[3] |
Смерць |
6 лістапада 1612[2][1] |
Месца пахавання | |
Род | Сцюарты |
Бацька | Якаў I Сцюарт[4][5][…] |
Маці | Ганна Дацкая[4][5][…] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітыка[6] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНараджэнне прынца Генрыха ў 1594 годзе з энтузіязмам было ўспрынята раялістамі Шатландыі, паколькі да гэтага моманту кароль Якаў VI з'яўляўся апошнім прадстаўніком каралеўскага дому Сцюартаў і яго смерць прывяла б да грамадзянскай вайны паміж рознымі шатландскімі арыстакратычнымі сем'ямі, якія прэтэндавалі на прастол. Пры нараджэнні Генрых атрымаў тытулы герцага Ротсея і графа Карыка, традыцыйныя для спадчыннікаў шатландскай кароны. Пасля ўзыходжання Якава VI на прастол Англіі ў 1603 годзе, Генрых быў ўзведзены ў годнасць герцага Корнуальскага і прынца Уэльскага, упершыню ў гісторыі злучыўшы англійскія і шатландскія тытулы спадчыннікаў прастола.
Малады прынц Генрых адрозніваўся энергіяй і адкрытасцю, што кантраставала з асцярожным і замкнутым характарам яго малодшага брата Карла. На яго ўскладаліся вялікія надзеі, ішлі перамовы пра яго вяселлі з дачкой тасканскага герцага Кацярынай Медычы, аднак вяселле было адменена, з прычыны таго, што Генрых быў пратэстантам. У 1612 годзе ва ўзросце васямнаццаці гадоў Генрых Сцюарт сканаў ад тыфу. Спадчыннікам англійскага і шатландскага прастолаў (а з 1625 года каралём) стаў малодшы брат Карл.
Генрых Сцюарт пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве.
- ↑ а б FINA Wiki — Аўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. Henry Frederick Stuart, Prince of Wales // The Peerage
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.