Генрых Эмзен (ням.: Heinrich Ehmsen; 9 жніўня 1886(1886-08-09)[1][2][…], Кіль[3]6 мая 1964(1964-05-06)[1][4][…], Усходні Берлін) — нямецкі мастак, жывапісец і графік.

Генрых Эмзен
ням.: Heinrich Ehmsen
Род дзейнасці мастак, настаўнік, графік
Дата нараджэння 9 жніўня 1886(1886-08-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1964(1964-05-06)[1][4][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Lis Bertram-Ehmsen[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Patriotic Order of Merit in silver Нацыянальная прэмія ГДР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Г.Эмзен нарадзіўся ў сям’і майстра па вырабе кошыкаў. Скончыў сярэднюю школу ў 1901 годзе, пасля чаго на працягу чатырох гадоў працаваў мастаком-дэкаратарам. Паралельна вучыўся ў кільскай Школе прыкладнога майстэрства, у класе Герда Цымермана. Атрымаўшы стыпендыю, юнак у 1906—1909 гадах навучаўся на мастака-дэкаратара ў Школе прыкладнога мастацтва Дзюсельдорфа (у Петэра Берэнса і Фрыца Эмке). У 1909 годзе Г.Эмзен — пры дапамозе свайго настаўніка Іагана Лаўверыкса — афармляе ў Дзюсельдорфе залу для выставы «Хрысціянскае мастацтва». У 1910—1911 гадах ён жыве ў Парыжы, дзе наведвае заняткі ў акадэміі Каларосі. У Парыжы Эмзен знаёміцца з такімі мастакамі і калекцыянерамі жывапісу, як Эрнеста дэ Фіёры, Жуль Паскін і Альберт Флехтхейм. У 1911 пераязджае ў Мюнхен. Тут Эмзен уваходзіць у круг мастакоў, блізкіх групе «Сіні вершнік». У 1913 годзе работы Г.Эмзена выстаўляюцца ў галерэі «Штурм» у рамках Першага нямецкага восеньскага салона. У тым жа годзе праходзіць яго персанальная выстава ў мастацкім музеі Эсена.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Г.Эмзен быў мабілізаваны, у 1914—1918 гадах удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Францыі, Фландрыі і Румыніі. Удзельнік рэвалюцыйных падзей, у стварэнні Баварскай савецкай рэспублікі і яе гібелі. Падзеі ў Мюнхене 1918—1919 гадоў шматкроць пасля адлюстраваны ў працах Г.Эмзена. У 1926 годзе графіка Г.Эмзена, разам з графічнымі творамі Эміля Нольдэ і Франса Мазерэля, выстаўляюцца на экспазіцыі ў мастацкім саюзе Вісбадэна. У 1929 годзе мастак пераязджае з Мюнхена ў Берлін. У 1930 годзе ён уступае ў арганізацыю «Камітэт барацьбы мастакоў і пралетарыяў духу» (Kampfkomitee der Künstler und Geistesarbeiter), якая падтрымлівала КПГ. 1932—1933 гады майстар праводзіць у СССР. У Маскве праходзіць выстава яго прац, савецкія музеі набываюць яго карціны.

Пасля вяртання на радзіму, 18 кастрычніка 1933 года мастак быў схоплены гестапа. Пакуль Г.Эмзен знаходзіўся ў зняволенні, усе яго працы былі выдалены з нямецкіх музеяў у межах кампаніі дэгенератыўнага мастацтва. Восем палотнаў майстра былі выстаўлены на нацысцкай прапагандысцкай экспазіцыі Дэгенератыўнае мастацтва (Entartete Kunst). Пасля вызвалення — тым не менш — Г.Эмзен у 1939 годзе быў прыняты ў Камітэт па імперскай культуры (Reichskulturkammer). У 1940 годзе, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, Г.Эмзен быў зноў прызваны ў армію. У званні лейтэнанта служыў у 1940—1944 гадах у Францыі як мастак пры аддзеле прапаганды ваеннага каменданта гэтай краіны. У 1941 арганізуе паездку французскіх мастакоў і скульптараў у Нямеччыну (у тым ліку Андрэ Дэрэна і Марыса дэ Вламінка). У тым жа годзе арганізаваў паездку французскіх пісьменнікаў на Еўрапейскую сустрэчу паэтаў у Веймары.

Крыніцы правіць

  1. а б в г Heinrich Ehmsen
  2. а б Heinrich Ehmsen // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б Heinrich Ehmsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць