Георгій Сцяпанавіч Грыгор’еў

Георгій Сцяпанавіч Грыгор’еў (нар. 1924, в. Лошкі, Мажайскі павет, Маскоўская губерня — 20 студзеня 1944, в. Ваўчкі, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза.

Георгій Сцяпанавіч Грыгор’еў
Дата нараджэння 1924
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1944(1944-01-20)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння сямігадовай школы паступіў у чыгуначнае вучылішча ў Любліне.

У лютым 1942 года трапіў на фронт. Неаднаразова прабіраўся ў тыл праціўніка і ўдзельнічаў у самых рызыкоўных аперацыях.

Служыў у 114-й стралковай брыгадзе, а са студзеня 1944 года — у 94-й асобнай гвардыі разведроты.

У ноч з 19 на 20 студзеня 1944 года групе разведчыкаў пад кіраўніцтвам Грыгор’ева было загадана прабрацца да перадавых варожых пазіцый у раёне вёскі Ваўчкі (на поўдзень ад Віцебска) і ўзяць у палон афіцэра. Разведчыкам удалося выявіць нямецкі штаб, захапіць жывымі двух «языкоў». У перастрэлцы Георгій Грыгор’еў атрымаў сур’ёзнае раненне. Разведчыкі былі блакіраваныя. Коштам уласнага жыцця ён дапамог таварышам адысці і адвесці з сабой палонных.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі сяржанту Грыгор’еву Георгію Сцяпанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды правіць

Паяць правіць

На тэрыторыі воінскага мемарыяльнага комплексу імя Ленінскага камсамола ў 2013 годзе быў устаноўлены помнік.

Літаратура правіць