Георг Гейм
Георг Гейм (ням.: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршберг, Ніжняя Сілезія — 16 студзеня 1912, Берлін) — нямецкі пісьменнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем з’яўляецца ключавой постаццю ранняга экспрэсіянізму.
Георг Гейм | |
---|---|
Georg Heym | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1912[1][2][…] (24 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | Паэт, празаік, драматург |
Гады творчасці | 1898—1912 |
Кірунак | Ранні экспрэсіянізм |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гейма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць ваенным і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасля смерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Хафель, катаючыся на каньках.
ТворчасцьПравіць
Пачаў пісаць з 12 гадоў (навелы, драмы). Пры жыцці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назвай «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Геймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навел «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гейма як прыналежныя да «дэгенератыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — былі спалены разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гейма быў выдадзены ў 1960-х гадах.
Беларускія перакладыПравіць
- Выбраныя вершы: пераклад з нямецкай / Геарг Гайм. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 97, [1] с. — («Паэты планеты»).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Georg Heym // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Georg Heym // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Discogs — 2000.
- ↑ Find a Grave — 1996.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг Гейм
- Георг Гейм на ПрайдзіСвеце
- Творы Георга Гейма на сайце «Bibliotheca Augustana» (ням.)