Герб Акцябрскага
Герб Акцябрскага — герб гарадскога пасёлка Акцябрскі Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 24 снежня 1998 года № 32.
Герб Акцябрскага | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 24 снежня 1998 |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 24 снежня 1998 |
Аўтар герба | Андрэй Аркадзевіч Шпунт |
Мастак | Інэса Альбертаўна Шпунт |
Апісанне
правіцьІспанскі шчыт рассечаны «ў слуп». У правым залатым полі тры чырвоныя вавёркі, у левым чырвоным — залатая княжацкая карона, пад каронай залаты кавалерскі крыж.
Рашэнне аб зацвярджэнні герба і палажэнні аб ім былі прыняты Акцябрскім раённым выканаўчым камітэтам 16 снежня 1998 года № 32. Аўтар герба і сцяга А. А. Шпунт, мастак І. А. Шпунт[1].