Андрэй Аркадзевіч Шпунт

Андрэй Аркадзевіч Шпунт (нар. 1969, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2008). Сын вядомага беларускага рэстаўратара Аркадзя Шпунта.

Андрэй Аркадзевіч Шпунт
Дата нараджэння 1969
Месца нараджэння
Бацька Аркадзь Самуілавіч Шпунт
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2008)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1997 годзе БДУ. У 1989—1994 гадах супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У 1996—1998 гадах супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеалагічныя даследаванні), у 1998—2000 гадах — вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеалогія)[1].

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыядызацыя і класіфікацыя гарадской геральдыкі Беларусі». Навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый[1] па айчыннай ваеннай гісторыі і геральдыцы.

Аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Мар’інай Горкі, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрска, Івянца[1] і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць