Герб Багданаўкі
Герб Багданаўкі — герб аграгарадка Багданаўка Лунінецкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.
Герб Багданаўкі | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2008 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 2 снежня 2008 |
Аўтар герба | М. М. Елінская |
Мастак | В. А. Ляхар |
Апісанне
правіцьГерб Багданаўкі ўяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны «ў пояс», у верхнім блакітным полі якога намалявана сярэбраная лілеяпадобная кветка, у ніжнім зялёным — палова кола сярэбранага колеру.
Гісторыя
правіцьУ пачатку XIX ст. вёска Багданаўка была досыць буйным населеным пунктам з 51 сялянскім дваром, двума дварамі чыншавай шляхты і панскім домам з гаспадарчымі пабудовамі (фальваркам). Насельніцтва Багданаўкі скаладала больш за трыста чалавек. У XIX–XX стст. багданаўскія майстры, якія спецыялізаваліся на вырабе дугаў і вобадаў для вазоў, славіліся на ўсю акругу.
У міжнароднай геральдыцы прыём адлюстравання ў сімвалічнай форме асноўных заняткаў жыхароў ўжываецца даўно і паўсюдна. Для прыкладу можна згадаць златое кола на гістарычным гербе чэшскага горада Златы Горы і срэбнае – на гербе раёна «Бегавы» Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы.
Дзяленне «ў пояс» таксама вядома як адзін з асноўных спосабаў дзялення шчыта. У верхняй частцы герба Багданаўкі змешчана выява Лабеліі Дортмана – знакавага сімвала Лунінецкага раёна, унізе, у зялёным полі – срэбнае кола. Зялёны колер сімвалізуе імкненне жыхароў да лепшага дабрабыту вёскі, якое было увасоблена ў праваслаўным храме ў імя пакунтніц Веры, Надзеі і Любові.[1]
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Багданаўкі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659
- в. Багданаўка – Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь . Праверана 16 кастрычніка 2023.