Герб Башкартастана

Герб Башкартастана з’яўляецца сімвалам Башкартастана.

Герб Башкартастана
Дэталі
Суб’ект Башкартастан
Зацверджаны 12 кастрычніка 1993
Заснаванне 12 кастрычніка 1993

Апісанне

правіць

Герб Башкартастана ўяўляе сабой выяву помніка Салавату Юлаеву на фоне ўзыходнага Сонца і яго промняў, упісаную ў круг, апраўлены нацыянальным арнаментам. Ніжэй намалявана суквецце курая, стужка, афарбаваная ў колеры дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Башкартастан, з надпісам па белым полі: «Башкартастан». У каляровым малюнку герба помнік Салавату Юлаеву і арнамент — залацістага, кветка курая — зялёнага, узыходнае сонца — светла-залацістага, промні сонца — жоўтага, фон паміж помнікам і арнаментам — белага, унутраная і знешняя акружнасці — цёмна-залацістага колераў.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць