Герб Варацэвічаў — герб вёскі Варацэвічы Іванаўскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.

Герб Варацэвічаў
Coat of arms of Varacevičy.png
Дэталі
Шчыт
варажскі
Заснаванне 11 сакавіка 2011

АпісаннеПравіць

Герб Варацэвічаў уяўляе сабой варажскі шчыт, рассечаны «ў слуп», правае поле — чырвонае, у левым размешчана 12 чорна-зялёных урубаў. У цэнтры гербавага поля намаляваны аголены сярэбраны меч з залатым дзяржаннем лязом уніз, справа і злева ад яго ў цэнтры палёў — залатыя месяцы, накіраваныя рогамі ў розныя бакі.

СпасылкіПравіць