Герб Вялікіх Чучавічаў

Герб Вялікіх Чучавічаў — герб аграгарадка Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Герб Вялікіх Чучавічаў
Дэталі
Зацверджаны 2008
Шчыт
варажскі
Заснаванне 2 снежня 2008

Апісанне

правіць

Герб Вялікіх Чучавічаў уяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны патройным дугападобным падзелам, у верхнім блакітным полі якога намалявана сярэбраная лілеяпадобная кветка, у ніжнім сярэбраным — рыба-ўюн чорнага колеру.

Спасылкі

правіць