Герб Гродзенскай вобласці
Герб Гродзенскай вобласці — адзін з афіцыйных сімвалаў Гродзенскай вобласці. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 455.
Герб Гродзенскай вобласці | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
французскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Распрацоўка галоўных знакаў вобласці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намеснік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасля разгляду некалькіх праектаў аўтарам гербу і сцяга Гродзенскай вобласці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены сябрамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспертызу і быў рэкамендаваны да зацвярджэння.
АпісаннеПравіць
Герб Гродзенскай вобласці ўяўляе сабою французскі шчыт, у чырвоным полі якога намаляваны залаты зубр. Герб вянчае вялікая залатая гарадская карона. Шчыт апраўлены залатымі дубовымі галінкамі, якія перавівае Андрэеўская стужка блакітнага колеру. У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб Гродзенскай губерні, атрыманы ў 1878 г. згодна з указам расійскага імператара Аляксндра II.
СпасылкіПравіць
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.