Герб Краснасельскага

Герб Краснасельскага — герб гарадскога пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.

Герб Краснасельскага
Дэталі
Зацверджаны 2004
Шчыт
варжскі
Заснаванне 1 снежня 2004

Апісанне правіць

Герб уяўляе сабой варжскі шчыт, у чырвоным полі якога намаляваны сярэбраны грыфон з залатымі дзюбай, языком і лапамі, які трымае ў правай паднятай лапе сярэбраны меч з залатой дзяржальняй. Ніжняя частка герба белага колеру перасечана перакулена-лускаватым падзелам.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць