Адкрыць галоўнае меню

Герб Кітайскай Народнай Рэспублікі (中华人民共和国国徽) быў прыняты 20 верасня 1950 года. На ім адлюстраваны дзяржаўны сцяг, плошча Цяньаньмэнь, пшанічныя каласы і зубчастае кола. Сімвалізуе барацьбу за перамогу ў новай дэмакратычнай рэвалюцыі, якую вёў кітайскі народ, з часу «руху 4-га траўня» 1919 года і стварэнне Новага Кітая -- дзяржавы, якой кіруе рабочы клас, абапіраючыя на рабоча-сялянскую дэмакратычную дыктатуру народа[1].

Герб Кітая
National Emblem of the People's Republic of China.svg
Дэталі
Зацверджаны 20 верасня 1950

У чырвоным крузе над выявай Брамы размяшчаюцца пяць зорак, як на дзяржаўным сцягу КНР. Круг апраўляюць каласы рысу і пшаніцы, якія адлюстроўваюць мааісцкую філасофію аграрнай рэвалюцыі. У цэнтры ніжняй часткі апраўлення размешчана зубчастае кола, якое сімвалізуе прамысловых рабочых. У цэнтры герба намалявана плошча ў горадзе Пекіне, на якой узвышаецца брама Цяньаньмэнь, што ў перакладзе азначае «Брама Нябеснага спакою». Гэтая брама сімвалізуе старажытныя традыцыі кітайскага народа.

Гл. таксамаПравіць