Герб Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
Герб Нагорна-Карабахскай рэспублікі ўяўляе сабой арла, над галавой якога карона з арнаментам. На грудзі арла шчыт, падзелены на дзве часткі: у верхняй — панарама гор, у ніжняй — вертыкальная выява Сцяга Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. У сярэдзіне шчыта намаляваныя дзве каменныя галовы з помніка «Мы — нашы горы» у Сцепанакерте — сталіцы Нагорнага Карабаха. У лапах арла розныя прадукты земляробства, уключаючы пшаніцу і вінаград. Арла атачае стужка з надпісам чорным па белым на ўсходнеармянскай мове «Рэспубліка Нагорны Карабах»
Герб Нагорна-Карабахскай Рэспублікі | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 17 лістапада 1992 |
Заснаванне | 17 лістапада 1992 |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |