Герб Радашковічаў

Герб Радашковічаў — афіцыйны геральдычны сімвал Радашковічаў. Адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Сучасная рэканструкцыя герба Радашковічаў (злева) і яго выява з велікакняжацкага прывілея 1792 (справа)

Афіцыйнае апісанне:

У сярэбраным полі барочнага шчыта паясная выява святога Стэфана, закіданага камянямі.

Гісторыя правіць

У год утварэння Рэчы Паспалітай (1569) Жыгімонт II Аўгуст падпісаў прывілей, якім дараваў Радашковічам магдэбургскае права[1].

23 лютага 1792 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі С. А. Панятоўскі пацвердзіў гэта права і гарадскі герб: «у сярэбраным полі паясная выява святога Стэфана, пабітага камянямі»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 17 лістапада 1999 года[2]. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 снежня 1999 г. пад № 38.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 85.
  2. Решение сессии Молодечненского районного Совета депутатов от 17 ноября 1999 г. № 20.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць